Слова тыдня-"Бульба"
На гэтым тыднi выхаванцы другой малодшай "А" группы замацавалi ўсiм вядомае беларускае слова-бульба.
На працягу тыдня дзецi знаёмiлiся з беларускiмi вершамi, забаўлянкамi i загадкамi пра бульбу. Пазнаёмiлiся са стравамi , якiя прыгатаваны з бульбы: дзеруны, бабка i iнш. Таксама разглядалi сапраўдную бульбу ( сырую i вараную), вызначалi яе форму ( авальную, круглую), колер ( жоўты, ружовы, карычневы) i размер (вялiкая i маленькая).
Выхаванцы з цiкавасцю ўдзельнiчалi ў розных гульнях: "Збяры бульбу ў кошак", "Зварым смачную бульбу для лялек", " Мы бульбачку капаем" , " Бульба ў гаршочку" i iнш.
Дзецi зразумелi значэнне слова "бульба", пазнаюць яго ў маўленнi дарослых, актыўна выкарыстоўваюць у гульнявых сiтуацыях.
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi: Берагавая В.А.









