Вывучаем беларускую мову

Размаўляйце на роднай мове

Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках.      Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

    Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовыі. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў.     Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай.  Недахоп часу ў бацькоў, адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў - прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі. З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай.

         Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць  карыстацца ей ў далейшым.     Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе..  Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.Усё гэта ёсць у казках.

    Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.       Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона,  Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.     Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускаяй мове. 

Дзіцячы фальклор

Дзiцячы фальклор уключае самыя розныя вуснапаэтычныя жанры славеснай i музычнай народнай творчасцi — казкi, песнi, прыпеўкi, загадкi, калыханкi, забаўлянкi, лiчылкi, скорагаворкi, заклiчкi, гульнi i iншае, складзеныя самiмi дзецьмi або дарослымi для дзяцей. У дзiцячы рэпертуар перайшлi i некаторыя творы, складзеныя дарослымi для дарослых. Жанравая разнастайнасць i асаблiвасцi дзiцячага фальклору абумоўлены функцыяй, якую ён выконвае як сродак разумовага i фiзiчнага выхавання дзiцяцi ў розныя перыяды яго жыцця. Творы дзiцячага фальклору вельмi простыя па форме i зместу, i ў iх звычайна прысутнiчае элемент займальнасцi.

Прынята дзiцячы фальклор дзялiць на некалькi груп: 1) калыханкi; 2) творы, звязаныя з гульнёй; 3) творы, не звязаныя з гульнямi i рухам. Калыханкi — адзiн з самых старадаўнiх вiдаў творчасцi; вядомы ўсiм народам. Галоўная функцыя калыханак — супакойванне дзiцяцi, каб яно хутчэй засынала, таму iх мелодыя плаўная, спакойная, рытм найболей адпавядае рытму гушканняў калыскi, змест песенек часта аблямаваны характэрнымi запевамi i прыпевамi «а-а-а», «люлi-люлi», «лялi-лялi», «баю-баю» i iнш.

Будучы старадаўняй творчасцю, калыханкi багата захавалi элементаў язычнiцтва, магii. Прырода ў iх адухоўлена, птушкi, звяры i жывёлы надзелены чалавечымi якасцямi. Часцей за ўсё ў калыханках сустракаюцца вобразы ката, мышкi, куркi, голуба, сарокi, зайкi. Характэрнай рысай калыханак з'яўляецца пачуццё пяшчоты, у iх багата матчынай ласкi i любвi, цеплынi i замiлавання дзiцем. Калыханкi хаця i манатонныя, але светлыя песнi. У iх адбiлася душа мацi, цэлая карцiна чалавечага жыцця. Гэта песнi i аб сне, якi малюецца жывой iстотай, што ў выглядзе зморанага спадарожнiка блукае па хатах, шукаючы прытулку.

У гульнёвым дзiцячым фальклоры адпаведна ўзросту дзiцяцi можна вылучыць розныя творы. Тыповую групу складаюць забаўлянкi, якiмi мацi цi бабулькi, перабiраючы пальчыкi ручак i ножак маленькiх, супакойвалi цi пацяшалi iх. Функцыя забаўлянак процiлеглая калыханкам: яны павiнны весялiць, забаўляць дзiця, узбуджаць яго, рабiць бадзёрым. Пацешкi выконвалi i вялiкую педагагiчнавыхаваўчую ролю, прывучалi дзяцей разумець дабро, быць праўдзiвымi, добрасумленнымi, працавiтьшi. Праз забаўлянкi дзецi атрымлiвалi першыя ўрокi маральнаэтычных паводзiн чалавека ў грамадстве, засвойвалi мараль, выпрацаваную народам на працягу стагоддзяў.

Найболей народная педагогiка выявiлася ў гульнях-песнях з прыпеукамi, жараб ёўкамi, лiчылкамi, скорагаворкамi. Песнiгульнi развiвалi ў дзяцей сiлу, спрыт, трапнасць, прывучалi да кемлiвасцi, увагi, разважлiвасцi, назiральнасцi; яны аб'ядноўвалi дзяцей, выпрацоўваючы ў iх пачуццё сяброўства, таварыскасцi, калектывiзму i справядлiвасцi. Песнiгульнi мелi велiзарнае значэнне ў мастацка-спартыўным выхаваннi дзяцей.

Дзiцячыя песнi тэматычна вельмi разнастайныя, што абумоўлена iх функцыяй i паходжаннем. Асаблiва вылучаюцца жартоўныя песнi i песнi-небылiцы, якiя ў сваiх вытоках узыходзяць да фальклору дарослых — песень сацыяльных, сямейна-бытавых, хрэсьбiнных, гумарыстычных i сатырычных твораў. Дзiвосны свет птушак, жывёл, звяроў, якiмi населена жартоўна-сатырычная песнятворчасць, захапляў дзяцей неверагоднасцю падзей, незвычайнасцю паводзiн персанажаў. Параўноўваючы, супастаўляючы незвычайнасць цi недарэчнасць паводзiн фальклорных персанажаў з акаляючай рэчаiснасцю, дзецi, такiм чынам, уцягваюцца ў працэс актыўнага мыслення: самастойна адкрываюць, устанаўлiваюць заканамернасцi, лагiчную сувязь рэчаў, iх рэальны стан.

Творы, не звязаныя з гульнёй, уласна, таксама гульнёвыя творы. Iншая справа, што ў iх увага накiравана не на рухi i дзеяннi, а на выяўленне сэнсу, зместу. Характэрнымi для пазагульнёвага фальклору з'яўляюцца заклiчкi, кароценькiя вершыкi, песенькi, прыгаворкi, з якiмi дзецi звяртаюцца да сонца, дажджу, вясёлкi, ветра, раслiн, жывёл i г. д. У iх, як i ў калыханках, прыкметна захавалiся элементы магii, сляды язычнiцтва.

Скорагаворкi i лiчылкi — гэта чыста славесныя гульнi. Характэрнай рысай уласна гульняў з'яўляецца тое, што яны цесна звязаны з вытворчай дзейнасцю чалавека i асаблiва з яго земляробчай дзейнасцю. Класiфiкацыя гульняў яшчэ канчаткова не выпрацавана, бо iх можна дзялiць у залежнасцi i ад зместу, i ад формы, i ад колькасцi ўдзельнiкаў. У апошнiх працах беларускiх даследчыкаў прапануецца дзялiць дзiцячы фальклор на два раздзелы: гульнi як мастацка-драматычнае дзеянне i гульнi як сродак фiзiчнага выхавання.

Дзiцячыя гульнi — жывая фальклорная з'ява. I раней i зараз яны перажываюць пастаянныя змены (пад уплывам часу, грамадскага i сямейна-бытавога ўкладу), якiя адбiваюцца на iх бытаваннi, функцыi i змесце.

         Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

         Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.          Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём  а наступных напрамках: заняткi па развіццi беларускага маўлення; развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;  самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.

         Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу ўдзяляюць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), з дзецьмі сярэдняга ўзросту ажыццяўляюць навучанне прадуктыўнаму маўленню, уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту адзін раз на тыдні праводзім заняткі па развіцці беларускага маўлення, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.

1. Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я.Колас)

2. Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батана і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я.Сіпакоў)

3. Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)

4. Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свіка, эканомікае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З.Бядуля)

5. Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)

6.  Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)

7.  Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф.Багушэвіч)

8.  Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

9.  Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)

10. Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я.Колас)

11. Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П.Пестрак)

12. Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)

13. Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)

14. Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. (А.Разанаў)

15. Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А.Крывіцкі)

16. Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У.Караткевіч)

17. Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне. (Я.Купала)

18. Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы. (Г.Бураўкін)

19. Што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і словы? (В.Марціновіч)

                                

УВАЖАЕМЫЕ РОДИТЕЛИ!

В 2025/2026 учебном году с целью популяризации  белорусского языка в городе Могилеве будут открыты группы и классы с белорусским языком обучения и воспитания детей:

Групы з беларускай мовай навучання і выхавання

http://mogilev.gov.by/edu/actual/5151-grupy-z-belaruskaj-movaj-navuchannya-i-vykhavannya-2

Класы з беларускай мовай навучання

(http://mogilev.gov.by/edu/actual/3176-adkrytstsjo-pershykh-klasa-z-belaruskaj-movaj-navuchannya).

Закон Рэспублікі Беларусь 
23 ліпеня 2008 г. № 420-3 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў                         24 чэрвеня 2008 года 

Адобраны Саветам Рэспублікі                                28 чэрвеня 2008 года 

Артыкул 1. Зацвердзіць Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (прыкладаюцца). 
Артыкул 2. Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджанымі гэтым Законам, ва ўсіх сферах і выпадках выкарыстання пісьмовай беларускай мовы. 
Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 верасня 2010 года:

  • забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам; 
  • прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона. 

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 верасня 2010 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона. 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                                       А.Лукашэнка 

<sup>*</sup>Апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублік Беларусь, 2008 г., № 186, 2/1517      

ІНФАРМАЦЫЯ АБ “ПРАВІЛАХ БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ І ПУНКТУАЦЫІ” 
З гісторыі беларускага правапісу

         Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Унармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі.

         Узгадаем першыя спробы ўпарадкавання беларускай арфаграфіі. У 1918 г. была выдадзена “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, у якой фактычна ўпершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу. Яны і забяспечвалі адзінства новай беларускай літаратурнай мовы. Браніславу Тарашкевічу ўдалося спалучыць фанетычны і марфалагічны прынцыпы напісання. “Граматыка” адыграла выключна важную ролю ў пашырэнні беларускай мовы ва ўсіх сферах ужывання. Аднак у ёй заставалася даволі шмат спрэчных і нявырашаных пытанняў, якія датычыліся правапісу перш за ўсё слоў іншамоўнага паходжання.

         Моўная практыка выявіла гэтыя недахопы, і ў сярэдзіне 1920-х гг. паўстала пытанне аб рэформе беларускага правапісу. У 1926 г. адбылася акадэмічная канферэнцыя па праблемах беларускага правапісу. У яе рабоце ўзялі ўдзел вядомыя мовазнаўцы, пісьменнікі, настаўнікі беларускай мовы, замежныя лінгвісты. Пасля канферэнцыі была створана правапісная камісія, у склад якой увайшлі найбольш вядомыя і аўтарытэтныя лінгвісты таго часу, беларускія пісьменнікі. Многія палажэнні выпрацоўваліся ў выніку працяглых дыскусій і спрэчак. У 1930 годзе быў апублікаваны праект новага беларускага правапісу. Пасля яго абмеркавання і дапрацоўкі ў 1933 годзе была прынята Пастанова Савета Народных Камісараў “Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу”.

         Правапіс у выніку рэформы 1933 г. істотна наблізіўся да фанетычнага ладу беларускай мовы, стаў больш сістэмным і ўпарадкаваным. Рэформа адмяніла мяккі знак для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных (сталі пісаць снег, звер замест сьнег, зьвер). Але рэформа правапісу 1933 г. таксама не вырашыла ўсіх праблем пісьмовай беларускай мовы. Работа па ўдасканаленні беларускага правапісу працягвалася.

         У 1959 г. былі выдадзены “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, падрыхтаваныя калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам акадэмікаў К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) і П.Ф. Глебкі. У складанні “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” прымалі ўдзел вядомыя вучоныя М.Г.Булахаў, П.М. Гапановіч, М.П. Лобан, М.Р. Суднік, П.П. Шуба. Частковыя змены правапісу, прынятыя ў 1957 г. і выдадзеныя ў 1959 г., не з’яўляліся рэформай, а ўдакладнялі і развівалі “Правапіс беларускай мовы”, выдадзены ў 1934 годзе. Арганізацыя і першыя крокі працы па ўдакладненні і ўдасканаленні правапісных нормаў беларускай мовы звязаны з імем Якуба Коласа, які на працягу некалькіх гадоў узначальваў арфаграфічную камісію і ўнёс вялікі ўклад у вырашэнне многіх прынцыпова важных пытанняў беларускага правапісу.

         У канцы ХХ ст. зноў абвастрылася праблема беларускага правапісу.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993г. была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”. Было прызнана, што існуючыя правілы беларускага правапісу ў цэлым забяспечваюць функцыянаванне пісьмовай мовы ва ўсіх сферах выкарыстання і не патрабуюць кардынальных змен. Камісія рэкамендавала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, дзе б былі ўлічаны прапановы Дзяржаўнай камісіі, а таксама патрэбы сучаснай моўнай практыкі.

         Навуковы калектыў у складзе дактароў філалагічных навук акадэміка А.І. Падлужнага, прафесараў А.Я. Міхневіча, М.С. Яўневіча, П.П. Шубы, кандыдата філалагічных навук А.А. Крывіцкага на працягу 1997–1998 гадоў падрыхтаваў праект новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

         На завяршальным этапе падрыхтоўкі новай рэдакцыі “Правіл” і распрацоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 18 студзеня 2006 года Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь была створана рабочая група, якая пад навуковым кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара В.І. Іўчанкава і доктара філалагічных навук прафесара А.А. Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з улікам заўваг і пажаданняў, што былі зроблены ў час іх неаднаразовага абмеркавання.

Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў адукацыйным працэсе і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь. 

             Змены ў новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Неабходнасць увядзення “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступнымі прычынамі: 

  • Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў. 
  • Правапіс  рэгламентуе  аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, і таму ён не можа працяглы час заставацца без змен. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра паўстала гэта праблема для беларускай мовы ў канцы ХХ ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу. 
  • У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь “ Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове. 

У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:

1)  пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Токіа і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца трыо, адажыо, Токіо). У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы -эр, -эль прапанавана перадаваць як -ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр);

2)  паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць  (паводле дзеючых “Правіл” пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць); 
3)  пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г.д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца ва універсітэце, пасля унікальнай аперацыі, фауна); 
4) у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркам,  газпрам і г. д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца гарком, газпром); 
5) уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на -ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі (паводле дзеючых “Правіл” пішацца чаньчуньскі, цяньшаньскі); 
6) упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў,  устаноў, а  таксама  ў  назвах  асоб  па  пасадах,  званнях, тытулах і г. д.; 
7) уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш; 
8) у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе; 
9) рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.; 
10) са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў”, “Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”. Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення  і знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы; 
11) уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным  выглядзе  сабраны звесткі аб правапісе прыставак, суфіксаў; 
12) спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.

поделиться в:
На заседании организационного комитета по подготовке и проведению празднования в 2024 году 105-летия органов государственного управления системой образования Беларуси утвержден логотип, под эгидой которого будут проходить мероприятия в системе образования, посвященные знаменательному событию.

На рассмотрение оргкомитета было представлено свыше 70 вариантов логотипа.
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/